На главную |
---|
Справка
Матусаў, Георгій Дзмітрыевіч (кандыдат біялагічных навук ; фізіялогія раслін ; радыеэкалогія ; біяфізіка ; 1947—2018) |
Нарадзіўся 03.04.1947, г. Полацк. Спецыяліст у галіне біяфізікі, фізіялогіі і радыеэкалогіі раслін. Кандыдат біялагічных навук (1984).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1973), Інстытут эксперыментальнай батанікі АН БССР (аспірантура, 1982).
Навуковыя інтарэсы: мембранная біяфізіка; перанос іёнаў праз цытаплазматычныя мембраны; выбарчыя ўласцівасці абалонак раслінных клетак; механізмы дзеяння экзагенных простагландзідаў у расліннай клетцы; уплыў фізіялагічна актыўных рэчываў на транспарт іёнаў у расліннай клетцы; міграцыя і пераразмеркаванне радыенуклідаў у сістэме расліна-асяроддзе-расліна; заканамернасці назапашвання, міграцыі, пераразмеркавання радыенуклідаў у мадэльных вопытах у рызатронах, а таксама ў прыродным асяроддзі.
Месца працы, пасада: Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (1973–2004; з 1996 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі радыеэкалогіі раслін); Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік (2004–2015, загадчык аддзела радыеэкалогіі прыродна-раслінных комплексаў).
Памёр 25.06.2018.
Варыянтная форма
Matusaŭ, Georgіj Dzmіtryevіč (1937—2011) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование механизма действия простагландинов на протоплазматическую мембрану растительной клетки : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 03.00.02 / Матусов Георгий Дмитриевич. — Минск, 1984.
Георгий Дмитриевич Матусов : 1947–2018) / А. В. Пугачевский [и др.] // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов. — 2018. — Вып. 47. — С. 300—301.
Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. Гісторыя беларускай батанікі ў асобах.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |