unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Каураў, Іван Андрэевіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; батаніка ; 1923—1994)

    Нарадзіўся 22.06.1923, г. Ленінград (сучас. Санкт-Пецярбург), Расія. Батанік, спецыяліст у галіне інтрадукцыі раслін і фітацэналогіі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1955). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
    Адукацыя: Кокінскі сельскагаспадарчы тэхнікум (Бранская вобласць; кваліфікацыя "Аграном", 1940), Ленінградская лесатэхнічная акадэмія імя С. М. Кірава (1952; аспірантура, 1956).
    Навуковыя інтарэсы: якасць і жыццяздольнасць пылку інтрадуцыраваных драўняных раслін; інтрадукцыя кармавых раслін далёкаўсходняй флоры ва ўмовах Ленінградскай вобласці і Беларусі; узаемаадносіны бабовых (лубін, гарох, сырадэля), злакавых (ячмень, авёс), а таксама збожжавых і эфірнаалейных (грэчка, гарчыца) культур у працэсе водна-мінеральнага харчавання ў змешаных пасевах; роля каранёвых метабалітаў ва ўзаемаадносінах раслін у аграфітацэнозах.
    Месца працы, пасада: Усесаюзны навукова-даследчы інстытут лекавых і араматычных раслін (Масква; 1956–1958 – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела батанікі); Цэнтральны батанічны сад АН БССР (1958–1963 – загадчык аддзела тэхнічных, лекавых і пладова-ягадных культур); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (1963–-1994 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі экалогіі раслін, з 1986 – радыеэкалогіі раслін).
    Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны 1-й і 2-й степеняў, Чырвонай Зоркі, медалі "За освобождение Варшавы", "За взятие Берлина", "За освобождение Праги", "За победу над Германией" і інш.
    Памёр 13.09.1994.

        Варыянтная форма
    Kauraŭ, Ivan Andrèevіč (1923—1994)

        Гл. таксама
    Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск)
    Кауров, Иван Андреевич (кандидат сельскохозяйственных наук ; ботаника ; 1923—1994) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...