unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Крываручка, Мікалай Захаравіч (кандыдат тэхнічных навук ; транспарт ; 1904—1987)

    Нарадзіўся 06.10.1904, г. Новарасійск, Краснадарскі край, Расія. Інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгунак. Кандыдат тэхнічных навук (1939), прафесар (1961).
    Адукацыя: Закаўказскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1932), Маскоўскі электрамеханічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (аспірантура, 1937).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы развіцця рухомага саставу чыгунак; падрыхтоўка кадраў чыгуначнага транспарту.
    Месца працы, пасада: Народны камісарыят шляхоў зносін СССР (1937–1945, старшы тэхнічны эксперт, намеснік начальніка Цэнтральнага тэхніка-экспертнага аддзела, начальніка Галоўнага ўпраўлення ваенна-аднаўленчых работ), Маскоўскі электрамеханічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1945–1949, загадчык кафедры "Рамонтныя заводы"), Хабараўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1949–1964, загадчык кафедры "Вагоны і вагонная гаспадарка", дэкан механічнага факультэта, намеснік начальніка інстытута па вучэбнай і навуковай рабоце), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1964–1987, прафесар кафедры "Вагоны і вагонная гаспадарка", у 1964–1972 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: ордэн "Знак Почета" (1942), ордэн Леніна і інш.
    Памёр 13.10.1987.

        Варыянтная форма
    Kryvaručka, Mikalaj Zaharavič (1904—1987)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (Гомель). Механічны факультэт
    Криворучко, Николай Захарович (кандидат технических наук ; транспорт ; 1904—1987) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Основания для выбора рациональных видов деповского ремонта пассажирских вагонов : диссертация ... кандидата технических наук / Криворучко Н. З. — [Б. м.], 1939. — 160 л., 16 л. ил.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Криворучко Николай Захарович // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди / П. С. Грунтов, Г. И. Шевчук, В. И. Горбачев. — Гомель, 1993. — С. 205.
    Учитель, перед именем твоим : [Криворучко Николай Захарович] / Э. А. Лисичкин // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 97—101, фото: с. 96.
    Сайт "Проза.ру".