Справка
Нарадзіўся 24.10.1905, с. Нікалаеўскі Гарадок, Саратаўскі раён, Саратаўская вобласць, Расія. Вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1956).
Адукацыя: Саратаўскі сельскагаспадарчы інстытут (1930).
Навуковыя інтарэсы: дзеянне інсектафунгіцыдаў і гербіцыдаў на расліны; фізіялогія каўчуканосных раслін; харчаванне раслін на тарфяна-балотных глебах; устойлівасць розных форм культурных раслін да гербіцыдаў.
Месца працы, пасада: НДІ інсектафунгіцыдаў (Масква; 1932–1936, лабараторыя фізіялогіі раслін, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік); Усесаюзны навукова-даследчы інстытут аховы раслін (1936–1937, цэнтральная лабараторыя па вывучэнні вірусных і бактэрыяльных захворванняў, старшы навуковы супрацоўнік); Усесаюзны НДІ каўчуканосаў (1937–1940; у 1938–1940 – загадчык лабараторыі фізіялогіі раслін); Свярдлоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1940–1944, загадчык кафедры батанікі, дацэнт); Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1944; загадчык кафедры вышэйшых раслін); Усесаюзны інстытут раслінаводства. Свярдлоўскі філіял (1945–1946, старшы навуковы супрацоўнік); Інстытут натуральнага каўчуку (Масква; 1946–1948, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі каўчуканоснай сыравіны); Інстытут меліярацыі, балотнай і воднай гаспадаркі (1948–1955, загадчык лабараторыі фізіялогіі і біяхіміі кок-сагыза); Інстытут эксперыментальнай батанікі (1956–1970; намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1958–1970 – загадчык лабараторыі хімічнай рэгуляцыі росту і развіцця раслін).
Памёр 27.08.1970.
Варыянтная форма
Maštakoŭ, Sârgej Mіhajlavіč (1905—1970) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Накопление каучука в растениях кок-сагыза в связи с его биологическими особенностями и условиями произрастания : автореферат диссертации ... доктора биологических наук / С. М. Маштаков. ― Ленинград, 1955.
Маштакоў Сяргей Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 236.
Сергей Михайлович Маштаков (1905–1970) : к 110-летию со дня рождения / Н. А. Ламан // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов. ― 2015. ― Вып. 44. ― С. 360―365 : портр.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.