unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Савельеў, Васілій Васільевіч (кандыдат біялагічных навук ; лясная гаспадарка ; нар. 1940)

    Нарадзіўся 01.04.1940, в. Халмы, Веліжскі раён, Смаленская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне лясной гаспадаркі. Кандыдат біялагічных навук (1983), старшы навуковы супрацоўнік (1991). Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
    Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Лясная гаспадарка", 1967).
    Навуковыя інтарэсы: абарона драўняных насаджэнняў; асаблівасці распаўсюджвання карэльскай бярозы; экспертыза паваленых дрэў; радыеэкалагічны маніторынг глеб і расліннасці Чарнобыльскай зоны; акліматызацыя цеплалюбівых культур (абрыкосы, персікі, вінаград, арэхі і інш.); вывучэнне асаблівасцей фарміравання прыросту дрэў ва ўмовах кліматычных змяненняў; ацэнка аварыйнага стану дрэў ва ўмовах антрапагеннага прэса.
    Месца працы, пасада: 3-я Мінская лесаўпарадкавальная экспедыцыя Усесаюзнага аб'яднання "Леспроект" (з 1967, інжынер-таксатар); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (1973–1992 і з 1998; старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі праблем экалогіі лесу і дэндрахраналогіі); Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік (1992–1998; вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык навуковага аддзела). Інфармацыя на 2021.
    Узнагароды: ганаровыя граматы і граматы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і інш.

        Вариантная форма
    Savel'eŭ, Vasilij Vasil'evič (нар. 1940)

        См. также
    Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск)
    Савельев, Василий Васильевич (кандидат биологических наук ; лесное хозяйство ; род. 1940) (на другом языке)

        Источники информации
    Рост сеянцев и продуктивность культурфитоценозов сосны обыкновенной при внесении минеральных удобрений : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 03.00.05 / Савельев Василий Васильевич. — Минск, 1983.
    Василий Васильевич Савельев : (к 75-летию со дня рождения) / А. В. Пугачевский, А. В. Судник, М. В. Ермохин // Ботаника (исследования). — Минск, 2015. — Вып. 44. — С. 352—355.
    Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі.