На главную |
---|
Справка
Несцяровіч, Мікалай Дзмітрыевіч (доктар біялагічных навук ; батаніка ; 1903—1984) |
Нарадзіўся 25.07.1903, в. Енцы, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня (сучас. Кармянскі раён, Гомельская вобласць). Вучоны ў галіне батанікі, дэндралогіі і інтрадукцыі драўняных раслін. Доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1956). Акадэмік АН БССР (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Гомельскі лясны тэхнікум (1926), Лясны інстытут (Гомель; 1931), АН БССР (аспірантура, 1937).
Навуковыя інтарэсы: развіццё тэорыі і практыкі ляснога і зялёнага будаўніцтва; вывучэнне біялагічных, марфалагічных і фізіялагічных асаблівасцей росту і развіцця мясцовых і інтрадуцыраваных драўняных раслін у залежнасці ад фактараў навакольнага асяроддзя.
Месца працы, пасада: Хойніцкае лясніцтва (з 1926); Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (Гомель; 1931–1935); Цэнтральны батанічны сад (1937–1941 і 1946, вучоны сакратар, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела дэндралогіі); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (з 1946; загадчык аддзела дэндралогіі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1952–1953 – в. а. дырэктара, з 1975 – загадчык аддзела) і адначасова АН БССР (1956–1969 – акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук; 1969–1973 – віцэ-прэзідэнт АН БССР).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1967), Дзяржаўная прэмія БССР (1976), ордэны Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны (I ступені, 1944; II ступені, 1945), Леніна (1973, 1979) і інш.
Памёр 27.12.1984.
Варыянтная форма
Nescârovіč, Mіkalaj Dzmіtryevіč (1903—1984) |
Гл. таксама
Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск) |
Нестерович, Николай Дмитриевич (доктор биологических наук ; ботаника ; 1903—1984) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Плодоношение интродуцированных древесных растений и перспективы разведения их в БССР : автореферат диссертации ... доктора биологических наук / Н. Д. Нестерович. — Ленинград, 1954.
Нестерович Николай Дмитриевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С.
Несцяровіч Мікалай Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 299.
Николай Дмитриевич Нестерович (1903–1984) : к 110-летию со дня рождения / А. В. Пугачевский // Ботаника : (исследования). — 2013. — Вып. 42. — С. 431—434.
Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |