Справка
Нарадзілася 31.12.1930, г. Ленінград (сучас. Санкт-Пецярбург), Расія. Геабатанік, лугазнавец. Кандыдат біялагічных навук (1972).
Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава (біёлага-глебавы факультэт, 1954), Інстытут біялогіі АН БССР (аспірантура, 1957).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне дынамікі лугава-балотнай флоры і расліннасці Палескага рэгіёна пад уздзеяннем асушэння; вывучэнне змены флоры і расліннасці пад уплывам не толькі асушэння, але і іншых антрапагенных фактараў; класіфікацыя, вывучэнне дынамікі і аховы лугавой расліннасці.
Месца працы, пасада: Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (з 1957; малодшы навуковы супрацоўнік аддзела геабатанікі, з 1963 – аддзела флоры і гербарыя, з 1976 – старшы навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: медаль "Ветеран труда".
Памерла 00.00.1989.
Варыянтная форма
Kim, Gertruda Anatol'eŭna (1930—1989) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Луговая растительность поймы нижнего и среднего течения реки Горыни : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 03.094 / Ким Г. А. — Минск, 1971.
Динамика лугово-болотной флоры и растительности Полесья под влиянием осушения / В. И. Парфенов, Г. А. Ким. — Минск, 1976.
Антропогенные изменения флоры и растительности Белоруссии / В. И. Парфенов, Г. А. Ким, Г. Ф. Рыковский. — Минск, 1985.
Гертруда Анатольевна Ким (1930–1989) : к 80-летию со дня рождения / В. И. Парфенов, Г. Ф. Рыковский, Л. В. Семеренко // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов. — 2012. — Вып. 41. — С. 430—432.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.