unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Голад, Дзмітрый Сцяпанавіч (доктар біялагічных навук ; лесазнаўства ; экалогія ; 1932—2003)

    Нарадзіўся 17.09.1932, в. Перароўскі Млынок, Тураўскі раён (сучас. Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць). Вучоны-геабатанік, лесазнавец, эколаг. Доктар біялагічных навук (1985), прафесар (2001).
    Адукацыя: Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум (1952), Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (лесагаспадарчы факультэт, 1957), Інстытут біялогіі АН БССР (аспірантура, 1962).
    Навуковыя інтарэсы: геабатанічнае картаграфаванне; эфектыўнае выкарыстанне і ўзнаўленне рэкрэацыйных рэсурсаў; праблема антрапагеннай дынамікі расліннага покрыва Беларусі.
    Месца працы, пасада: Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (1957–1959); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (з 1959; з 1988 – загадчык лабараторыі геабатанікі).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР (1972), Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002) і інш.
    Памёр 10.07.2003.

        Варыянтная форма
    Golad, Dzmіtryj Scâpanavіč (1932—2003)

        Гл. таксама
    Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск)
    Голод, Дмитрий Степанович (доктор биологических наук ; лесоведение ; экология ; 1932—2003) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Структура, закономерности размещения и формирования растительности Беларуси : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 03.00.05 / Голод Дмитрий Степанович. — Минск, 1995.
    Голод Дмитрий Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 73.
    Голад Дзмітрый Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 322.
    Дмитрий Степанович Голод (1932–2003) : к 80-летию со дня рождения / В. И. Парфенов [и др.] // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов. — 2012. — Вып. 41. — С. 427—429.
    Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. Гісторыя беларускай батанікі ў асобах.