На главную |
---|
Справка
Прохараў, Юрый Міхайлавіч (кандыдат педагагічных навук ; 1957—2021) |
Нарадзіўся 11.11.1957, г. Віцебск. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (1998), дацэнт (2004).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны тэхнікум фізічнай культуры (1976), Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Педагогіка і методыка пачатковага навучання", кваліікацыя "Настаўнік пачатковых класаў", 1982), Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць "Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка", кваліфікацыя "Менеджар-эканаміст", 2001), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (дактарантура, 2008).
Навуковыя інтарэсы: педагагічныя асновы сацыялізацыі дзяцей і молодзі; тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі.
Пазапрафесійная дзейнаць: спартсмен, майстар спорту СССР міжнароднага класа па боксе (1978).
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1983–2004 и 2011–2018, дацэнт кафедры педагогікі, кафедры спартыўных гульняў і гімнастыкі, у 2000–2004 – прарэктар па сацыяльна-эканамічных пытаннях), Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву (2010–2011, намеснік дырэктара), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (2018–2021, прафесар кафедры фізічнага выхавання і спорту).
Памёр 25.04.2021.
Варыянтная форма
Proharaŭ, Ûryj Mihajlavič (1957—2021) |
Гл. таксама
Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны |
Прохоров, Юрий Михайлович (кандидат педагогических наук ; 1957—2021) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Подготовка студентов университета к социализации детей и молодежи : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Прохоров Юрий Михайлович. ― Витебск, 1998.
Анкета вучонага (без анкеты).
[Прохоров Юрий Михайлович : некролог] // Вестник академии ветеринарной медицины. — Витебск, 2021. — Июнь (№ 2). — С. 8.
Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Рэпазіторый ВДАВМ.
Электронны каталог бібліятэкі ВДАВМ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |