Справка
Нарадзіўся 12.04.1928, г. Дзісна, Віцебская вобласць. Літаратуразнавец, спецыяліст у галіне беларускага літаратуразнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1968).
Адукацыя: Гродзенскае педагагічнае вучылішча (1949), Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (філалагічны факультэт, рускае аддзяленне, 1956), Інстытут літаратуры імя Я. Купалы АН БССР (аспірантура, 1965).
Навуковыя інтарэсы: міжнацыянальныя літаратурныя сувязі; гісторыя беларускай літаратуры; праблемы выкладання літаратуры ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах.
Месца працы, пасада: Соломенкаўская 7-гадовая школа (в. Саломенка, Гродзенскі раён; 1949–1953, дырэктар), Салаццеўская і Ліхачоўская школы (в. Салацце, в. Ліхачы, Гродзенскі раён; 1953–1967, настаўнік), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1965, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, у 1974–1985 – загадчык кафедры).
Варыянтная форма
Klimanski, Sârgej Uladzimiravič (нар. 1928) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Белорусско-русские литературные связи во второй половине XIX века : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук : 642 / C. В. Климанский. — Минск, 1968.
Анкета вучонага (без анкеты).
Кліманскі Сяргей Уладзіміравіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 239—240.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.