unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Дзеева, Вера Паўлаўна (доктар біялагічных навук ; кандыдат сельскагаспадарчых навук ; фізіялогія раслін ; 1929—2016)

    Нарадзілася 10.08.1926, в. Горкі, Сонкаўскі раён, Калінінская (сучас. Цвярская) вобласць, Расія. Вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1974), прафесар (1990). Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1955).
    Адукацыя: Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (1949), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут угнаенняў, агратэхнікі і аграглебазнаўства імя К. К. Гедройца. Ленінградскае аддзяленне (аспірантура, 1955).
    Навуковыя інтарэсы: развіццё раслін з дапамогай фізіялагічна актыўных злучэнняў; даследаванне механізмаў дзеяння гербіцыдаў і рэгулятараў росту на расліны.
    14 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы і 7 патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Льгоўская МТС Курскай вобласці (з 1949, загадчык аграхімічнай лабараторыі, начальнік сектара); Курская абласная доследная станцыя (да лістапада 1951, загадчык аддзела аграхіміі); Беларускі НДІ земляробства (Жодзіна; з 1955); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (1961–2006; у 1980–2006 – кіраўнік тэматычнай групы хімічнай рэгуляцыі росту і развіцця раслін, у 2005–2006 – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі росту і развіцця раслін).
    Узнагароды: медаль "За трудовую доблесть", званне "Женщина мира" (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 2004) і інш.
    Памерла 19.01.2016, пахавана на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

        Варыянтная форма
    Dzeeva, Vera Paŭlaŭna (1929—2016)

        Гл. таксама
    Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск)
    Деева, Вера Павловна (доктор биологических наук ; кандидат сельскохозяйственных наук ; физиология растений ; 1929—2016) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Физиологические основы сортовой устойчивости растений к действию химических регуляторов роста : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 03.00.12 / Деева Вера Павловна. — Минск, 1973.
    Деева Вера Павловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 314.
    Дзеева Вера Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 102.
    Вера Павловна Деева (1926–2016) / В. И. Парфенов [и др.] // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов. — 2016. — Вып. 45. — С. 434—436.
    Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. Гісторыя беларускай батанікі ў асобах.