unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сяркоў, Васілій Васільевіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; 1910—2002)

    Нарадзіўся 26.01.1910, г. Чаркеск, Стаўрапольскі край, Расія. Фізік, энергетык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1935), дацэнт. Рэпрэсіраваны, арыштаваны па абвінавачванні ў прыналежнасці да праватрацкісцкай контррэвалюцыйнай арганізацыі (1937), рэабілітаваны (1954).
    Адукацыя: Паўночна-Каўказскі дзяржаўны ўніверсітэт (1931).
    Навуковыя інтарэсы: бескантрольнае змяненне пастаянных токаў; распрацоўка і выраб вымяральных прыбораў для энергетычнай і хімічнай прамысловасці.
    Пазапрафесійная дзейнасць: музыкант-выканавец (раяль, акардэон).
    Месца працы, пасада: Растоўскі-на-Доне дзяржаўны педагагічны інстытут (дацэнт кафедры фізікі), Галоўнае энергетычнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў Карэльскай АССР (г. Петразаводск, 1945–1946, галоўны інжынер), Цэлюлозны завод "Питкяранта" (Карэлія, 1947–1948, галоўны энергетык), Дзяржаўны саюзны лесанарыхтоўчы трэст "Енисейлес" (г. Енісейск, 1948–1954, электрык электрацэха), Орскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1955–1962, загадчык кафедры фізікі), Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1962–1973, дацэнт кафедры "Фізіка", у 1962–1972 – загадчык кафедры), г. Масква (1973–1992, вядучы інжынер канструктарскага бюро аднаго з навукова-даследчых інстытутаў).
    Памёр 16.08.2002.

        Варыянтная форма
    Sârkoŭ, Vasilij Vasil'evič (1910—2002)

        Гл. таксама
    Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (Магілёў). Электратэхнічны факультэт
    Серков, Василий Васильевич (кандидат физико-математических наук ; физика ; 1910—2002) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Серков Василий Васильевич // ММИ — МГТУ — Белорусско-Российский университет: история становления и развития (1961—2011). — Могилев, 2011. — С. 367—368.
    Серков Василий Васильевич // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 254—255.
    Серков Василий Васильевич / А. А. Жолобов // Белорусско-Российский университет. История становления. — Могилев, 2016. — С. 185—187.
    Сайт "Красноярское общество "Мемориал".
    Сайт "Репрессированные деятели культуры и искусства в истории Красноярского края".