Справка
Нарадзіўся 10.04.1940, в. Тышча, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне горнай механікі. Кандыдат тэхнічных навук (1973), дацэнт (1978).
Адукацыя: Пермскі політэхнічны інстытут (1969).
Навуковыя інтарэсы: горныя машыны і абсталяванне; электратэхнічныя комплексы і сістэмы; бяспечная эксплуатацыя электраўстановак у выбухованебяспечных зонах, сістэм аўтаматызацыі і проціаварыйнай аўтаматычнай засцярогі выбухованебяспечных вытворчасцей і аб'ектаў, павышэнне іх надзейнасці.
Месца працы, пасада: Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (з 1975, прафесар кафедры "Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак", у 1997–1999 – загадчык кафедры, 1983–1988 – прарэктар па навуковай рабоце).
Варыянтная форма
Kavalëŭ, Leanid Makaravič (род. 1940) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование и разработка систем регулирования привода постоянного тока с тиристорными преобразователями рудничных подъемных установок : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.173 / Ковалев Леонид Макарович. — Пермь, 1973.
Анкета вучонага (без анкеты).
Ковалев Леонид Макарович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 274—275.
ММИ — МГТУ — Белорусско-Российский университет: история становления и развития (1961—2011). — Могилев, 2011. — Информация на с. 33, 357.
Сайт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.