Справка
Нарадзіўся 07.08.1917, г. Таганрог, Растоўская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1956), прафесар (1976).
Адукацыя: Ленінградскі політэхнічны інстытут (энергамашынабудаўнічы факультэт, спецыяльнасць "Кампрэсарныя машыны", кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1941), Маскоўскі інстытут сталі (аспірантура, 1956).
Навуковыя інтарэсы: гідраўліка і гідраўлічныя машыны; цеплатэхніка; цеплавыя працэсы; даследаванне тэмпературнага рэжыму лешчадзей доменных пячэй у працэсе іх зносу.
Месца працы, пасада: Неўскі машынабудаўнічы завод (1940–1941, канструктар, майстар), Улан-Удэнскі паравозабудаўнічы завод (1942–1947, старшы інжынер), Сібірскі металургічны інстытут (г. Новакузнецк, 1947–1962, дацэнт кафедры металургічных пячэй, дэкан факультэта, начальнік вучэбнай часці), Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1962–1997, прафесар кафедры "Бяспека жыццядзейнасці", у 1964–1974 і 1980–1990 – загадчык кафедры, 1962–1968 – прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце).
Памёр 00.00.2000.
Варыянтная форма
Ûškin, Vsevalad Vâčaslavavič (1917—2000) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование методом электрического моделирования температурного поля низа доменной печи с целой и разрушающейся лещадью : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / В. В. Юшкин. — [Москва], 1956.
Анкета вучонага (без анкеты).
Юшкин Всеволод Вячеславович / С. Д. Галюжин // Белорусско-Российский университет. История становления. — Могилев, 2016. — С. 193—195.
Юшкин Всеволод Вячеславович // ММИ — МГТУ — Белорусско-Российский университет: история становления и развития (1961—2011). — Могилев, 2011. — С. 7.
Юшкин Всеволод Вячеславович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 152.
Сайт "Geni".
Электронная бібліятэка Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.