![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Сарнацкі, Уладзімір Валянцінавіч (доктар біялагічных навук ; кандыдат сельскагаспадарчых навук ; лясная гаспадарка ; нар. 1949) |
Нарадзіўся 13.01.1949, в. Дукарка (з 1967 у складзе Дукоры), Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне лесазнаўства і лесаводства, лясной гаспадаркі. Доктар біялагічных навук (2004). Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1984).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (кваліфікацыя "Інжынер лясной гаспадаркі", 1978; аспірантура, 1984).
Навуковыя інтарэсы: выяўленне заканамернасцей глебава-гідралагічнай, кліматычнай дэтэрмінацыі (абумоўленасці) фарміравання, прадукцыйнасці і ўстойлівасці лясных насаджэнняў, перыядычнага масавага ўсыхання ельнікаў; лясная экалогія; тэарэтычныя праблемы фітацэналогіі, лесазнаўства і лесаводства, штучнага і натуральнага аднаўлення лясоў.
Месца працы, пасада: Пухавіцкі лясгас, Рудзенскае лясніцтва (Мінская вобласць, 1972); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (з 1983; лабараторыя прадукцыйнасці і ўстойлівасці раслінных супольнасцей, з 2006 – галоўны навуковы супрацоўнік). Інфармацыя на 2021.
Узнагароды: нагрудны знак "Изобретатель СССР", ганаровыя граматы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і інш.
E-mail: sarnatsky1@tut.by
Варыянтная форма
Sarnackі, Uladzіmіr Valâncіnavіč (нар. 1949) |
Sarnatski, Vladimir Valentinovitsh (нар. 1949) (англійская мова) |
Sarnatsky, Vladimir Valentinovitsh (нар. 1949) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Лесоводственно-экологические основы формирования, повышения продуктивности и устойчивости еловых лесов Беларуси в связи с их периодическим массовым усыханием : диссерация ... доктора биологических наук : 06.03.03 : защищена 07.07.2004 : утверждена 22.12.2004 / Сарнацкий Владимир Валентинович. — Минск, 2004.
Ельники : формирование, повышение продуктивности и устойчивости в условиях Беларуси / В. В. Сарнацкий. — Минск, 2009.
Анкета вучонага.
Владимир Валентинович Сарнацкий : (к 70-летию со дня рождения) / А. В. Пугачевский [и др.] // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов. ― 2019. ― Вып. 48. ― С. 377―378.
Фатаграфія.
Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі. Гісторыя беларускай батанікі ў асобах.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |