unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Коршунаў, Фёдар Паўлавіч (доктар тэхнічных навук ; радыяцыйная фізіка ; нар. 1934)

    Нарадзіўся 15.04.1934, в. Траўна, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць. Вучоны ў галіне радыяцыйнай фізікі цвёрдага цела, паўправаднікоў і цвёрдацельнай электронікі. Доктар тэхнічных навук (1975), прафесар (1981). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1984).
    Адукацыя: Рыжскае вышэйшае інжынерна-авіяцыйнае ваеннае вучылішча імя К. Я. Варашылава (1957).
    Навуковыя інтарэсы: праблема атрымання крэмнія і арсеніда галія метадамі нейтроннага легіравання; эфект малых доз апраменьвання ў крэмніі; даследаванне ўплыву розных відаў пранікальных выпраменьванняў на ўласцівасці монакрышталяў крэмнія, арсеніда галія і структур з p-n-пераходамі на іх аснове.
    Больш за 80 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Навукова-даследчы інстытут Міністэрства абароны СССР (1957–1962, інжынер-выпрабавальнік); Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве (з 1962; у 1968–2011 – загадчык лабараторыі радыяцыйных уздзеянняў, адначасова ў 1985–1994 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2011 – галоўны навуковы супрацоўнік).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР (1980), ордэн "Знак Почета" (1986) і інш.

        Вариантная форма
    Koršunaŭ, Fëdar Paŭlavič (нар. 1934)

        См. также
    Навукова-практычны цэнтр па матэрыялазнаўстве (Мінск)
    Коршунов, Федор Павлович (доктор технических наук ; радиационная физика ; род. 1934) (на другом языке)

        Источники информации
    Коршунов Федор Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 233.
    Коршунаў Фёдар Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 425.
    Коршунов Федор Павлович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 414—415.
    Федор Павлович Коршунов : (к 80-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. — 2014. — № 2. — С. 119—120.
    Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

        ORCID