unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ажгірэй, Сцяпан Піліпавіч (кандыдат гістарычных навук ; 1905—1981)

    Нарадзіўся 00.00.1905, в. Блонь, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1948), дацэнт (0000).
    Адукацыя: Усебеларуская савецкая партыйная школа імя Молатава (г. Віцебск, 1927), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1932), Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б (аспірантура, 1937).
    Навуковыя інтарэсы: палітычная гісторыя Беларусі; гісторыя Вялікай Айчыннай вайны; палітычнае выхаванне моладзі; палітычная асвета насельніцтва.
    Месца працы, пасада: установы КП(б)Б і дзяржаўнага кіравання г. Гомеля і г. Веткі (1928–1930), Петрыкаўскі раённы камітэт КП(б)Б і ЦК УЛКСМБ (1932–1934), СШ № 21, № 19 і Варашылаўскі раённы аддзел народнай адукацыі г. Мінска (1937–1939), ЦК КП(б)Б (1939–1944), Баранавіцкі абласны камітэт КП(б)Б (1944–1954), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1954–1975, дацэнт кафедры гісторыі КПСС, у 1954–1965 – рэктар).
    Узнагароды: ордэн "Знак Почета" (1944) і інш.
    Памёр 00.00.1981.

        Варыянтная форма
    Azgirèj, Scâpan Pilipavič (1905—1981)
    Ажгірэй, Сцяпан Філіпавіч (1905—1981)

        Гл. таксама
    Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. Рэктар
    Ажгирей, Степан Филиппович (кандидат исторических наук ; 1905—1981) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Большевики Барановичской области в Великой Отечественной войне : диссертация ... кандидата исторических наук / Ажгирей С. Ф. — Москва, 1948.
    Анкета ученого (без анкеты).
    Сцяпан Піліпавіч Ажгірэй : [некралог] // Гомельская праўда. — 1981. — 18 верасня.
    Аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі партызан, арганізатараў партызанскага руху, работнікаў навукі і культуры Беларускай ССР : Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, 1 студзеня 1944 г. // Савецкая Беларусь. — 1944. — 1 лютага (№ 12). — С. 2. — У змесце: ордэнам "Знак Почета" Ажгірэя Сцяпана Філіпавіча.
    Сайт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.