Справка
Нарадзіўся 13.08.1883, с. Засулле, Лубенскі раён, Палтаўская вобласць, Украіна. Лесавод, дэндролаг, батанік. Доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1923). Член-карэспандэнт АН БССР (1936).
Адукацыя: Пецярбургскі лясны інстытут (1911).
Навуковыя інтарэсы: лесаводства; дэндралогія; феналогія раслін; тыпалагічнае вывучэнне лясоў БССР; даследаванне паркаў.
Месца працы, пасада: Харкаўскі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (1914–1919, выкладчык); Данскі політэхнічны інстытут, Новачаркаск (1919–1923); Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (1923–1930; у 1926–1930 – дырэктар Цэнтральнай лясной доследнай станцыі БССР); Беларускі лесатэхнічны інстытут, Гомель (1930–1933, загадчык кафедры агульнага лесаводства і дэндралогіі) і адначасова Беларускі навукова-даследчы інстытут лясной гаспадаркі, Гомель (загадчык аддзела лесаводства); Цэнтральны батанічны сад АН БССР (1933–1938, дырэктар).
Рэпрэсіраваны (арыштаваны 28.02.1938, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, рэабілітаваны 09.08.1957).
Памёр 28.06.1938.
Варыянтная форма
Mel'nik, Scâpan Paŭlavič (1883—1938) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Время наступления главнейших фаз развития у деревьев в зависимости от высоты над уровнем моря / С. П. Мельник. — Горки, 1927.
Мельник Степан Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 712.
Мельнік Сцяпан Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 277.
Мельник Степан Павлович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 450—451.
У истоков науки о лесе / Лившиц В. М., Немыкин В. В., Цыганов А. Р. // Лесной науке в Беларуси – 75 лет : юбилейный сборник научных трудов. — Гомель, 1997. — Вып. 47. — С. 217—218.
Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. Гісторыя беларускай батанікі ў асобах.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.