unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кукраш, Сяргей Патапавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; нар. 1942)

    Нарадзіўся 10.02.1942, в. Закальное, Любанскі раён, Мінская вобласць. Аграхімік. Доктар сельскагаспадарчых навук (2003), прафесар (2003). Акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (2009).
    Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Аграномія", 1965; аспірантура, 1973).
    Навуковыя інтарэсы: тэхналогія вырошчвання сельскагаспадарчых раслін; распрацоўка аграхімічных прыёмаў павышэння ураджайнасці і якасці ільнопрадукцыі; стварэнне вучэбнай літаратуры па аграхіміі для сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў.
    Месца працы, пасада: калгас "Будаўнік" (Любанскі раён; 1965, аграном), Магілёўская абласная занальная агранамічная лабараторыя (1974–1976, загадчык аддзела), Магілёўская абласная станцыя па хімізацыі сельскай гаспадаркі (1977–1981, дырэктар), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1967–1970, 1981–2010, прафесар кафедры аграхіміі).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002) і інш.

        Варыянтная форма
    Kukraš, Sârgej Patapavič (нар. 1942)
    Kukresh, S. P. (нар. 1942) (англійская мова)
    Kukresz, S. P. (нар. 1942) (польская мова)

        Гл. таксама
    Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі). Аграэкалагічны факультэт
    Кукреш, Сергей Потапович (доктор сельскохозяйственных наук ; агрономия ; род. 1942) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Агрохимические основы повышения урожайности и качества льна-долгунца в Беларуси : диссертация ... доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.04 : защищена 17.12.2002 : утверждена 08.07.2003 / Кукреш Сергей Потапович. ― Минск, 2002.
    Формирование урожая гречихи в зависимости от сроков, способов посева и норм высева на разных агрофонах в северо-восточной части БССР : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.09 / Кукреш Сергей Потапович. ― Горки, 1973.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Кукреш Сергей Потапович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 340.
    Кукраш Сяргей Патапавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 414.
    От студента — до академика : [к 75-летию Кукреша С. П.] // Советский студент. — Горки, 2017. — 23 марта (№ 11/12). — С. 5.
    Сайт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.