unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мельнік, Сымон Ільіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук ; матэматыка ; 1903—1972)

    Нарадзіўся 16.02.1903, в. Вяляцічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць. Матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1936). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізіка-матэматычны факультэт, кваліфікацыя "Выкладчык матэматыкі", 1928), Фізіка-матэматычны інстытут Беларускай акадэміі навук (аспірантура, спецыяльнасць "Тэорыя пругкасці", 1935).
    Навуковыя інтарэсы: метады рашэння плоскіх задач тэорыі пругкасці; асцыліруючыя функцыі; тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў з аргументам, які адхіляецца.
    Месца працы, пасада: школа в. Пышачы (Крупскі раён, 1922–1923), Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум (1928–1929), Мінскі політэхнічны тэхнікум (1930–1931), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1935–1937), Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1937–1941), Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт (1946–1972, дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, у 1947–1971 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі (1944), Айчыннай вайны 1-й ступені (1945) і інш.
    Памёр 28.07.1972.
    У 1965 г. абаронена дысертацыя на саісканне вучонай ступені доктара фізіка-матэматычных навук (у ВАК СССР не зацверджана).

        Варыянтная форма
    Mel'nik, Symon Il'ič (1903—1972)

        Гл. таксама
    Мельник, Семен Ильич (кандидат физико-математических наук ; математика ; 1903—1972) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Осциллирующие функции и принцип Сен-Венана : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук / Мельник С. И. ― Казань, 1965.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Мельник Семен Ильич // Математика в СССР за сорок лет, 1917—1957 : в 2 т. — Москва, 1959. — Т. 2. — С. 458.
    Мельнік Сымон Ільіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 135.
    Научная школа С. И. Мельника / Р. А. Рекка, Е. А. Скачкова // Вестник Пермского университета. Математика. Механика. Информатика. — 2016. — Вып. 2. — С. 156—160. — Сведения доступны также по Интернету: http://vestnik.psu.ru/docs/2016/2/2/20162216.pdf
    Механико-математический факультет : Вчера. Сегодня. Завтра : к 50-летию со дня образования / Белорусский государственный университет. ― Минск, 2008. — Информация на с. 12.
    Сайт "Википедия".