Справка
Нарадзіўся 27.11.1918, ст-ца Каменская, Вобласць Войска Данскога (г. Каменск-Шахцінскі, Растоўская вобласць), Расія. Архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1954), дацэнт (1966).
Адукацыя: Азербайджанскі індустрыяльны інстытут (спецыяльнасць "Архітэктура", 1947), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1954).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і гісторыя архітэктуры; помнікі беларускай архітэктуры; педагогіка вышэйшай школы.
Месца працы, пасада: Архітэктурна-будаўнічы сектар АН БССР (з 1957, загадчык сектара), Беларускі політэхнічны інстытут (з 1961, дацэнт кафедры начартальнай геаметрыі і інжынернай графікі), Брэсцкі інжынера-будаўнічы інстытут (з 1966, дацэнт кафедры гарадскога будаўніцтва і архітэктуры, з 1968 – кафедры горадабудаўніцтва, у 1968–1981 – загадчык кафедры, 1966 – дэкан факультэта дзённага навучання, 1967–1969 – дэкан архітэктурнага факультэта).
Памёр 08.06.1992.
Варыянтная форма
Micânin, Anatol' Âkaŭlevič (1918—1992) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Замок в Мире : автореферат диссертации ... кандидата архитектуры / А. Я. Митянин. ― Минск, 1954.
Анкета вучонага (без анкеты).
Наша история : 40-летию Брестского государственного технического университета посвящается (1966—2006 гг.). ― Брест, 2006. — Информация на с. 16—17, 75, 93.
Сайт "Вікіпедыя".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.