unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Зубрыцкі, Іван Васілевіч (кандыдат тэхнічных навук ; геадэзія ; 1898—1963)

    Нарадзіўся 17.02.1898, г. Рэчыца, Гомельская вобласць. Інжынер-геадэзіст. Кандыдат тэхнічных навук (1938, без абароны дысертацыі), прафесар (1960).
    Адукацыя: Палтаўскае землямернае вучылішча (1919), Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі (1929).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка землеўпарадкавання; распрацоўка і ўдасканаленне метада чатырохвугольнікаў без дыяганалей для стварэня геадэзічных сетак, які выкарыстоўваецца пры землеўпарадкаванні і планіроўцы гарадоў; развіццё геадэзічнай навукі Беларусі; падрыхтоўка геадэзічных кадраў.
    Месца працы, пасада: Варонежскі сельскагаспадарчы інстытут (1941, загадчык кафедры аэрафотаздымкі), Новасібірскі інстытут інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі (з 1942, загадчык кафедры, у 1944–1946 – дырэктар інстытута), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1930–1941 і з 1946, землеўпарадкавальны факультэт, кафедра геадэзіі, прафесар, у 1947–1951 і 1953–1963 – загадчык кафедры, 1934–1941 і 1947–1948 – дэкан факультэта).
    Памёр 25.11.1963.

        Варыянтная форма
    Zubrycki, Ivan Vasilevič (1898—1963)
    Зубрыцкі, Іван Васільевіч (1898—1963)

        Гл. таксама
    Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі). Землеўпарадкавальны факультэт
    Зубрицкий, Иван Васильевич (кандидат технических наук ; геодезия ; 1898—1963) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Метод четырехугольников без диагоналей в геодезии : автореферат диссертации ... доктора технических наук / Зубрицкий И. В. ― [Горки], 1957.
    Прасцейшыя вымярэнні на зямлі / І. В. Зубрыцкі. ― Мінск, 1952.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Зубрыцкі Іван Васілевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 603
    Зубрыцкі Іван Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 118.
    Зубрыцкі Іван Васільевіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 71.
    Сайт "История геодезии".
    Сайт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.