unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гарустовіч, Таццяна Лявонцьеўна (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; 1941—2004)

    Нарадзілася 20.06.1941, в. Какошчыцы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1976), дацэнт (1983).
    Адукацыя: Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1958), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць "Біялогія і асновы сельскагаспадарчай вытворчасці", 1965), Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства (аспірантура, 1975).
    Навуковыя інтарэсы: агратэхніка зернебабовых культур; аграхімія; геаграфія глеб; глебазнаўства; ахова прыроды; тэхніка-эканамічныя асновы прамысловасці, сельскай гаспадаркі і транспарту.
    Месца працы, пасада: калгас "Перамога" (Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць, 1958–1959, галоўны аграном), Слонімская міжраённая станцыя аховы раслін (1959–1960, тэхнік), СШ № 1 г. Іванава (Брэсцкая вобласць; з 1974, настаўнік, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце), СШ г. Жабінка (Брэсцкая вобласць; 1977, настаўнік), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (1965–1974 і 1978–2003, дацэнт кафедры геаграфіі Беларусі, у 1980–1981 – дэкан географа-біялагічнага факультэта, 1988 – дэкан факультэта прыродазнаўства).
    Памерла 01.02.2004.

        Варыянтная форма
    Garustovič, Taccâna Lâvonc'eŭna (1941—2004)

        Гл. таксама
    Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. Геаграфічны факультэт
    Горустович, Татьяна Леонтьевна (кандидат сельскохозяйственных наук ; агрономия ; 1941—2004) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Сортовые различия продуктивности желтого кормового люпина в зависимости от условий питания : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.09 / Горустович Татьяна Леонтьевна. — Жодино, 1976.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Гарустовіч Таццяна Лявонцьеўна // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 32—33. — Інфармацыя: дата нараджэння 20.07.1940.
    Гарустовіч Таццяна Лявонцьеўна : [некралог] // Брэсцкі геаграфічны веснік. — Брэст, 2004. — Т. 4, вып. 1. — С. 144. — Інфармацыя: дата нараджэння не прыведзена.
    Сайт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Некралог. Інфармацыя: дата нараджэння 20.06.1941, дэкан географа-біялагічнага факультэта ў 1981–1984.