Справка
Нарадзіўся 12.10.1923, в. Мартынаўка, Тарасаўскі раён, Растоўская вобласць, Расія. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1954), дацэнт (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Растоўскі-на-Доне дзяржаўны ўніверсітэт (гісторыка-філалагічны факультэт, 1949; аспірантура, 1953).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя СССР; палітычная гісторыя.
Месца працы, пасада: Камяніца-Жыравецкая пачатковая школа (Брэсцкі раён, 1946–1949, настаўнік), Новачаркаскі політэхнічны інстытут (Растоўская вобласць, 1949–1954, выкладчык кафедры марксізму-ленінізму), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1954–1955, старшы выкладчык кафедры марксізму-ленінізму), калгас "Бальшавік" (Брэсцкі раён, 1955–1957, старшыня), саўгас "Брэсцкі" (Брэсцкі раён, 1957–1960, дырэктар), Брэсцкае аддзяленне Беларускага рэспубліканскага аддзялення Усесаюзнага таварыства "Веды" (1960, рэферэнт), Крымскі сельскагаспадарчы інстытут (1962–1974, дацэнт кафедры марксізму-ленінізму), Сімферопальскі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1974, дацэнт кафедры гісторыі КПСС).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі (3), Айчыннай вайны 2-й ступені (2) і інш.
Варыянтная форма
Baglaeŭ, Ûryj Andrèevič (нар. 1923) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Коммунисты шахт Дона в борьбе за подъем угольной промышленности в период социалистической индустриализации страны : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук (1926—1929 гг.) / Баглаев Ю. А. ― Ростов-на-Дону, 1954.
Анкета вучонага (без анкеты).
Баглаеў Юрый Андрэевіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 81.
Сайт Крымскага федэральнага ўніверсітэта імя І. В. Вярнадскага.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.