Справка
Нарадзіўся 19.01.1931, в. Локаць, Брасаўскі раён, Бранская вобласць, Расія. Вучоны ў галіне малекулярнай і мембраннай біяфізікі. Доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1969). Акадэмік НАН Беларусі (1994).
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць "Фізіялогія жывёл і чалавека", 1954; аспірантура, 1957).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне прыроды і механізма новай фізічнай ўласцівасці бялкоў у растворы і клетцы – здольнасці да флюарасцэнцыі ў ультрафіялетавай вобласці спектра.
27 вынаходстваў.
Месца працы, пасада: Усесаюзны навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі УАСГНІЛ (1957–1959, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі біяфізікі); Інстытут фотабіялогіі (1959–2004; у 1967–1973 – загадчык сектара малекулярнай біяэнергетыкі, з 1974 – загадчык лабараторыі біяфізікі і фотабіялогіі мембран).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1992), медаль "За доблестный труд" (1970), знак "Изобретатель СССР" (1970-я), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1979) і інш.
Памёр 21.10.2005.
Варыянтная форма
Koneǔ, Sârgej Vasіl'evіč (1931—2005) |
Konev, S. V. (1931—2005) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование люминесцеции ароматических аминокислот белков в растворе и клетках : автореферат диссертации ... доктора биологических наук / С. В. Конев. — Москва, 1967.
Конев Сергей Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 177—178.
Конеў Сяргей Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 406.
Конев Сергей Васильевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 139—140.
Академик НАН Беларуси С. В. Конев : воспоминания современников / [составитель М. А. Мартынова]. — Минск, 2011.
Памяти академика Сергея Васильевича Конева / И. Д Волотовский [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук. — 2016. — № 2. — С. 126—128 : фот.