unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Вечар, Аляксандр Сцяпанавіч (доктар біялагічных навук ; біяхімія ; 1905—1985)

    Нарадзіўся 25.03.1905 (12.03.1905 па ст. ст.), в. Машчыцы, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Біяхімік, вучоны у галіне біяхіміі раслін і тэхнічнай біяхіміі. Доктар біялагічных навук (1951), прафесар (1951). Акадэмік АН БССР (1966).
    Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1929), Беларускі НДІ сельскай і лясной гаспадаркі імя У. І. Леніна (аспірантура, 1930), Інстытут біяхіміі імя А. М. Баха АН СССР (дактарантура, 1950).
    Навуковыя інтарэсы: прырода пратаплазменных структур расліннай клеткі; вывучэнне прыроды бялкоў.
    10 вынаходстваў.
    Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэзія).
    Месца працы, пасада: Навукова-даследчы інстытут харчовай прамысловасці БССР (1933–1937, кіраўнік плодаагародніннага аддзела); Кубанскі сельскагаспадарчы інстытут (1937–1939, загадчык кафедры захоўвання і перапрацоўкі пладоў і агародніны); Краснадарскі інстытут харчовай прамысловасці (1939–1949, дацэнт кафедры тэхналогіі вінаробства і 1950–1959, з 1951 – загадчык кафедры фізічнай і калоіднай хіміі); інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (з 1959, загадчык лабараторыі біяхіміі раслін).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1975), ордэн Дружбы народаў (1981) і інш.
    Памёр 04.05.1985.

        Варыянтная форма
    Вечар, Алесь (1905—1985)

        Гл. таксама
    Вечары (дынастыя / сям'я)
    Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск)
    Вечер, Александр Степанович (доктор биологических наук ; биохимия ; 1905—1985) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Вечер Александр Степанович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 58.
    Вечер Александр Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 648.
    Памяці Аляксандра Сцяпанавіча Вечара : (да 110-годдзя з дня нараджэння) / У. М. Рашэтнікаў [і інш.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук. — 2015. — № 2. — С. 113—14 : фат.
    Биобиблиографический указатель научных трудов академика АН БССР А.С. Вечера : (к 80-летию со дня рождения). — Минск, 1985.
    Библиография научных трудов академика АН БССР А. С. Вечера : (к 70-летию со дня рождения). — Минск, 1975.
    Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча.