unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Таратунскі, Фёдар Сямёнавіч (кандыдат філасофскіх навук ; нар. 1922)

    Нарадзіўся 01.03.1922, с. Флёра, Катоўскі (Падольскі) раён, Адэская вобласць, Украіна. Філосаф, рэлігіязнавец. Кандыдат філасофскіх навук (1964), дацэнт (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Рэспубліканская партыйная школа ЦК КПБ (1950), Вышэйшая партыйная школа ЦК КПСС (1956), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1964).
    Навуковыя інтарэсы: атэістычнае выхаванне і прапаганда; сацыяльныя змяненні ў сялянстве Беларусі; маральная свабода і адказнасць.
    Месца працы, пасада: Стаўраўская пачатковая школа (с. Стаўрава, Катоўскі раён; 1939–1941, настаўнік), Пружанскі раённы выканаўчы камітэт (1947–1948, кіраўнік раённай планавай камісіі), Брэсцкі абласны камітэт КПБ (1950–1955, інструктар, намеснік начальніка аддзела прапаганды), Кобрынскі раённы камітэт КПБ (1955–1960, другі сакратар), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1960–1965, выкладчык кафедры філасофіі і палітэканоміі), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут (з 1965, дацэнт кафедры палітэканоміі і філасофіі, у 1969–1970 – прарэктар па навуковай і вучэбнай рабоце, прарэктар па навуковай рабоце).
    Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені і інш.

        Варыянтная форма
    Taratunski, Fëdar Sâmënavič (нар. 1922)

        Гл. таксама
    Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. Юрыдычны факультэт
    Таратунский, Федор Семенович (кандидат философских наук ; род. 1922) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    О преодолении религиозных пережитков среди крестьян Белоруссии в период развернутого строительства коммунизма : автореферат диссертации ... кандидата философских наук / Ф. С. Таратунский. — Минск, 1964.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Таратунскі Фёдар Сямёнавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 25.