unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Міраненка, Аляксей Віктаравіч (доктар біялагічных навук ; фізіялогія раслін ; біяхімія ; 1911—1998)

    Нарадзіўся 05.03.1911, с. Ільінка, Біручанскі павет, Варонежская губерня (сучас. Аляксееўскі райн, Белгародская вобласць), Расія. Вучоны ў галіне біяхіміі і фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1962), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Варонежскі педагагічны інстытут (1938), Інстытут біялогіі АН БССР (аспірантура, 1941).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні зніжэння алкалоіднасці лубіну; вывучэнне фізіка-хімічных уласцівасцей, заканамернасцей метабалізму і біялагічнай каштоўнасці розных класаў бялкоў культурных і дікарослых раслін, уплыў экзагенных і эндагенных фактараў на гэтыя працэсы.
    4 аўтарскія пасведчанні на вынаходствы.
    Месца працы, пасада: Інстытут сельскай гаспадаркі АН БССР (з 1945); Цэнтральны батанічны сад АН БССР (1949–1951, дырэктар); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (1952–1998; 1952–1954 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, 1957–1959 – загадчык лабараторыі біяхіміі, 1960–1965 – кіраўнік навукова-даследчай групы, 1966–1989 – загадчык лабараторыі бялковых рэчываў і азоцістага абмену).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1981), ордэны Чырвонай Зоркі (1945), Айчыннай вайны (1 ступені; 1985), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР і інш.
    Памёр 22.04.1998.

        Гл. таксама
    Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск)
    Цэнтральны батанічны сад (Мінск). Дырэктар
    Мироненко, Алексей Викторович (доктор биологических наук ; физиология растений ; биохимия ; 1911—1998) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Физиолого-биохимическая характеристика разных видов люпина в связи с условиями произрастания : автореферат диссертации ... доктора биологических наук / А. В. Мироненко. — Минск, 1960.
    Мироненко Алексей Викторович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 111.
    Міраненка Аляксей Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 463.
    Профессор А. В. Мироненко : воспоминания современников / [составители: Е. М. Бабич, Л. А. Потоцкая]. — Минск, 2019.
    Алексей Викторович Мироненко : (1911–1998) / В. И. Парфенов [и др.] // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов. — 2011. — Вып. 40. — С. 632—634.
    Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. Гісторыя беларускай батанікі ў асобах.