Справка
Нарадзіўся 10.08.1949, г. Брэст. Матэматык, спецыяліст у галіне дыферэнцыяльных ураўненняў, ураўненняў матэматычнай фізікі. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1978), дацэнт (1984).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Матэматыка", 1972).
Навуковыя інтарэсы: дыфэрэнцыяльныя ўраўненні; матэматыка і яе выклады; методыка выкладання матэматыкі; функцыянальны аналіз; матэматычны аналіз.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972–1974, асістэнт кафедры матэматычнага аналізу), Інстытут матэматыкі АН БССР (г. Мінск, з 1974, матэматык-праграміст, у 1974–1979 – Гомельскае аддзяленне, малодшы навуковы супрацоўнік), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (у 1974–1979 – па сумяшчальнасці, з 1979 – на пастаяннай аснове, дацэнт кафедры функцыянальнага аналізу, з 1985 – кафедры матэматычнага аналізу, у 1994–1995 – загадчык кафедры), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (1995–2006, дацэнт кафедры матэматычнага аналізу і дыферэнцыяльных ураўненняў, у 1998–2003 – загадчык кафедры).
Варыянтная форма
Uss, Anatol' Cârènc'evič (нар. 1949) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Некоторые вопросы регуляризуемости эллиптических краевых задач : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 01.01.02 / Усс Анатолий Терентьевич. — Минск, 1978.
Анкета вучонага (без анкеты).
Ус Анатоль Цярэнцьевіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 187—188.