Справка
Нарадзіўся 10.02.1937, станіца Канстанцінаўская, Растоўская вобласть, Расія. Вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін, эколаг. Доктар біялагічных навук (2004). Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1959), Інстытут эксперыментальнай батанікі АН БССР (аспірантура, 1967).
Навуковыя інтарэсы: фізіка-хімічныя ўласцівасці функцыянальных і запасных бялкоў зернебабовых культур; алкалоіды лубіну і змяненне іх складу і ўтрымання ў працэсе росту і развіцця раслін; уплыў умоў вырошчвання на якасць насення лубіну; роля ферментаў ў амінакіслотным абмене рэпрадуцыйных органаў бабовых раслін.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (1959–1963); Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (1967); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (1967–2011; з 2009 – галоўны навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1981) і інш.
Памёр 08.06.2011.
Варыянтная форма
Zabalotny, Alâksandr Іvanavіč (1937—2011) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Азотный обмен в растениях люпина в репродуктивный период онтогенеза: в норме и при экзогенном воздействии : диссертация ... доктора биологических наук : 03.00.12 : защищена 18.05.2004 : утверждена 08.12.2004 / Заболотный Александр Иванович. — Минск, 2004.
Заболотный Александр Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2009. — Минск, 2009. — С. 85.
Александр Иванович Заболотный (1937–2011) / В. И. Парфенов [и др.] // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов / Национальная академия наук Беларуси, Отделение биологических наук [и др.]. — 2012. — Вып. 41. — С. 441—444.
Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. Гісторыя беларускай батанікі ў асобах.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.