Справка
Нарадзіўся 03.02.1934, г. Харкаў, Украіна. Альголаг, спецыяліст у галіне фізіялогіі, біяхіміі і біятэхналогіі водарасцей. Кандыдат біялагічных навук (1966).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (кваліфікацыя "Біёлаг-заолаг", 1957), Інстытут біяхіміі імя А. М. Баха АН СССР (аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: біяхімія і фізіялогія водарасцей; распрацоўка малазатратных тэхналогій атрымання біямасы водарасцей; фотабіялагічны спосаб атрымання вадароду; гаспадарча карысныя водарасці.
8 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы.
Месца працы, пасада: 23-і санітарна-эпідэміялагічны атрад Беларускай ваеннай акругі (1957–1959, заолог аддзела асабліва небяспечных інфекцый); АН БССР (з 1959, малодшы навуковы супрацоўнік Камісіі па ахове прыроды); Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі (з 1961; лабараторыя біяфізікі і ізатопаў, пазней лабараторыя біяфізікі і біяхіміі расліннай клеткі, галоўны навуковы супрацоўнік, у 1973–1980 – загадчык аддзела навукова-тэхнічнай інфармацыі).
Памёр 22.02.2012.
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование свойств фотосинтетического пигмента водорослей – хлорофилла С (хлорофуцина) : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук / С. С. Мельников. — Минск, 1966.
Станислав Сергеевич Мельников (1934–2012) / Е. И Слобожанина, Е. Е. Мананкина // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов / Национальная академия наук Беларуси, Отделение биологических наук [и др.]. ― 2012. ― Вып. 41. ― С. 448―451.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.