На главную |
---|
Справка
Шчэннікаў, Леанід Мікалаевіч (кандыдат тэхнічных навук ; транспарт ; нар. 1930) |
Нарадзіўся 29.09.1930, в. Садовая, Шабалінскі раён, Кіраўская вобласць, Расія. Інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне эксплуатаціі чыгуначнага транспарту. Кандыдат тэхнічных навук (1977), дацэнт (1989).
Адукацыя: Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1953).
Навуковыя інтарэсы: праблемы інтэнсіфікацыі работы чыгуначнага транспарту; арганізацыя руху паяздоў.
Месца працы, пасада: Беларуская чыгунка (у 1971–1981 – начальнік Брэсцкага аддзялення, 1980-е – 1992 – першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі), Камітэт Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (Польшча, Варшава; з 1992, пастаянны прадстаўнік Беларускай чыгункі), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага трансрпарту (з 1987 – дацэнт Мінскага ВКП, з 1992 – прафесар кафедры "Кіраванне эксплуатацыйнай работай").
Узнагароды: ордэны Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Почета" і інш.
Варыянтная форма
Ščènnikaŭ, Leanid Mikalaevič (нар. 1930) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (Гомель). Факультэт кіравання працэсамі перавозак |
Щенников, Леонид Николаевич (кандидат технических наук ; транспорт ; род. 1930) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Исследование эффективности концентрации местной работы на железнодорожных участках на перспективу : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.22.08 / Щенников Леонид Николаевич. ― Гомель, 1976.
Анкета вучонага (без анкеты).
Щенников Леонид Николаевич // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди / П. С. Грунтов, Г. И. Шевчук, В. И. Горбачев. ― Гомель, 1993. — С. 251.
История белорусской железной дороги. Из XIX века ― в век XXI. ― Минск, 2012. — Информация на с. 721.
Сайт Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |