Справка
Нарадзіўся 01.07.1920, с. Дабрынка, Аляксандраўскі раён, Арэнбургская вобласць, Расія. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі. Кандыдат педагагічных навук (1969), дацэнт (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Чкалаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1949), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1969).
Навуковыя інтарэсы: прафарыентацыйная работа ў школе.
Месца працы, пасада: Пугачоўская сярэдняя школа (Арэнбургскі раён; 1947–1958, завуч, з 1949 – дырэктар), Скарынкаўская сярэдняя школа (Баранавіцкі раён; 1958–1959, дырэктар), Навамышская сярэдняя школа (Баранавіцкі раён; 1959–1970, дырэктар), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1970–1993, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, кафедры педагогікі, у 1972–1976 – дэкан географа-біялагічнага факультэта).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, медалі.
Варыянтная форма
Manaeŭ, Pëtr Mikalaevič (1920— ) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Дидактические основы побуждения школьников к учению в процессе внеурочной работы (на опыте сельских школ БССР) : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 730 / Манаев П. Н. ― Минск, 1969.
Вучыць школьнікаў ужываць веды па асновах навук у прадукцыйнай працы / П. Манаеў // Народная асвета. — 1964. — № 2. — С. 40—46.
Мацаваць сувязь вучнёўскіх брыгад з вучонымі і перадавікамі вытворчасці / П. Манаеў // Народная асвета. — 1965. — № 6. — С. 21—25.
Анкета вучонага (без анкеты).
Манаеў Пётр Мікалаевіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 41—42.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.