unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Рашэтнікаў, Уладзімір Мікалаевіч (доктар біялагічных навук ; фізіялогія раслін ; біяхімія ; нар. 1938)

    Нарадзіўся 06.01.1938, в. Халопенічы, Глускі раён, Магілёўская вобласць. Вучоны ў галіне біяхіміі, фізіялогіі і біятэхналогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1987), прафесар (1992). Акадэмік НАН Беларусі (2000).
    Адукацыя: Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (1959), Інстытут эксперыментальнай батанікі (аспірантура, 1966).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне будовы, біягенезу і функцыянальнай актыўнасці субклеткавых структур расліннай клеткі, уласцівасцей высокамалекулярных рэчываў расліннага паходжання і іх ролі ў рэгуляцыі біясінтэтычных працэсаў.
    16 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбы (1960–1962); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (1966–1997; з 1977 – навуковы сакратар, з 1978 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і адначасова з 1985 – загадчык лабараторыі біяхіміі і біятэхналогіі раслін); Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (з 1997; у 1997–2009 – дырэктар, з 2009 – загадчык аддзела).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2008) і інш.

        Варыянтная форма
    Rašètnіkaŭ, Uladzіmіr Mіkalaevіč (нар. 1938)

        Гл. таксама
    Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск)
    Цэнтральны батанічны сад (Мінск). Дырэктар
    Решетников, Владимир Николаевич (доктор биологических наук ; физиология растений ; биохимия ; род. 1938) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Функциональная активность и специфичность пластид высших растений при полиплоидизации клеточного ядра : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 03.00.12 / Решетников Владимир Николаевич. — Киев, 1985.
    Решетников Владимир Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 462.
    Рашэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 386.
    Академик В. Н. Решетников / [составители: Е. А. Войцеховская и др.]. — Минск, 2019.
    Владимир Николаевич Решетников : (к 80-летию со дня рождения) / А. В. Пугачевский [и др.] // Ботаника : (исследования). ― 2017. ― Вып. 46. ― С. 327―330 : фот.
    Решетников Владимир Николаевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 237—238.
    Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. Гісторыя беларускай батанікі ў асобах.