unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ліштван, Іван Іванавіч (доктар тэхнічных навук ; 1932—2023)

    Нарадзіўся 03.11.1932, в. Вялікая Дайнава, Валожынскі раён, Мінская вобласць. Вучоны ў галіне калоіднай хіміі, фізікахіміі торфу, прыродакарыстання, экалогіі. Доктар тэхнічных навук (1970), прафесар (1971). Акадэмік НАН Беларусі (1980).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (1956), Маскоўскі тарфяны інстытут (аспірантура, 1961).
    Навуковыя інтарэсы: калоідная хімія і фізіка-хімічная механіка прыродных дысперсных сістэм; прыродакарыстанне і ахова навакольнага асяроддзя.
    98 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Торфапрадпрыемства "Бярэзінскае" (Маладзечанскі раён Мінскай вобласці; з 1956); Калінінскі політэхнічны інстытут (г. Цвер; з 1961, дацэнт, загадчык кафедры фізічнай і калоіднай хіміі, фізікі і хіміі торфу); Інстытут прыродакарыстання (1973–2023; у 1973–1987 і 1990–1997 – дырэктар, у 1973–2007 – загадчык лабараторыі фізіка-хімічнай механікі прыродных дысперсных сістэм, 2008–2023 – галоўны навуковы супрацоўнік); НАН Беларусі (1987–1992 – віцэ-прэзідэнт, 1992–2002 – акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных навук і навук аб Зямлі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1978), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002), ордэны Дружбы народаў (1982), Францыска Скарыны (1998) і інш.
    Памёр 17.02.2023.

        Варыянтная форма
    Lištvan, Іvan Іvanavіč (1932—2023)

        Гл. таксама
    Інстытут прыродакарыстання (Мінск). Дырэктар
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Минск). Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі
    Лиштван, Иван Иванович (доктор технических наук ; 1932—2023) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование физико-химической природы торфа и процессов структурообразования в торфяных системах с целью регулирования их свойств : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 314 : / Лиштван И. И. — Калинин, 1969.
    Лиштван Иван Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 524.
    Ліштван Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 330.
    Академик Иван Иванович Лиштван : ученый и человек / В. А. Алешко. — Минск, 2008.
    Лиштван Иван Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С.167—168.
    Памяти академика Ивана Ивановича Лиштвана // Природопользование : сборник научных трудов. ― 2023. ― № 1. ― С. 223―224 : ил.