Справка
Нарадзіўся 03.11.1932, в. Дайнава Вялікая, Валожынскі раён, Мінская вобласць. Вучоны ў галіне калоіднай хіміі, фізікахіміі торфу, прыродакарыстання, экалогіі. Доктар тэхнічных навук (1970), прафесар (1971). Акадэмік НАН Беларусі (1980).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (1956), Маскоўскі тарфяны інстытут (аспірантура, 1961).
Навуковыя інтарэсы: калоідная хімія і фізіка-хімічная механіка прыродных дысперсных сістэм; прыродакарыстанне і ахова навакольнага асяроддзя.
98 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Месца працы, пасада: Торфапрадпрыемства "Бярэзінскае" (Маладзечанскі раён Мінскай вобласці; з 1956); Калінінскі політэхнічны інстытут (г. Цвер; з 1961–1973; з 1969 – загадчык кафедры фізікі і хіміі торфу); Інстытут прыродакарыстання (1973–2023; у 1973–1987 і 1990–1997 – дырэктар, у 1973–2007 – загадчык лабараторыі фізіка-хімічнай механікі прыродных дысперсных сістэм, 2008–2023 – галоўны навуковы супрацоўнік); НАН Беларусі (1987–1992 – віцэ-прэзідэнт, 1992–2002 – акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных навук і навук аб Зямлі).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1978), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002), ордэны Дружбы народаў (1982), Францыска Скарыны (1998) і інш.
Памёр 17.02.2023.
Варыянтная форма
Lištvan, Іvan Іvanavіč (1932—2023) |
Гл. таксама