unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Савачкін, Пётр Захаравіч (кандыдат гістарычных навук ; 1911—1975)

    Нарадзіўся 11.06.1911, в. Родзіна, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1952). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Віцебскае педагагічнае вучылішча (1931), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, 1940; аспірантура, 1949).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі; сацыяльна-эканамічнае і культурнае становішча працоўных Заходняй Беларусі; міжнародныя сувязі Беларускай ССР у міжваенны перыяд; станаўленне беларускай савецкай гістарыяграфіі; гісторыя СССР; гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    Месца працы, пасада: школы Віцебскай вобласці (1931–1940, настаўнік), Мінская школа прафсаюзнага руху Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў (1950–1955, загадчык кафедры, намеснік дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1949, старшы выкладчык, у 1959–1975 – загадчык кафедры гісторыі СССР, 1955–1973 – дэкан гістарычнага факультэта).
    Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й, 2-й ступеней і інш.
    Памёр 13.11.1975 ці 11.11.1975.

        Варыянтная форма
    Savačkin, Pëtr Zaharavič (1911—1975)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Гістарычны факультэт
    Савочкин, Петр Захарович (кандидат исторических наук ; 1911—1975) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Борьба за власть Советов в западных областях Белоруссии в 1918—1920 гг. : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук / П. З. Савочкин. ― Минск, 1952.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Савачкін Пётр Захаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 431. — Дата смерці: 11.11.1975.
    Савачкін Пётр Захаравіч // Гістарычны факультэт : да 70-годдзя з дня заснавання / Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мінск, 2004. — С. 52—53. — Дата смерці: 13.11.1975.
    Сайт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.