unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Афанасік, Рыгор Іванавіч (доктар тэхнічных навук ; меліярацыя ; 1935—1998)

    Нарадзіўся 05.01.1935, в. Іванкавічы, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне меліярацыі. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1989). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік", 1958), Беларускі навукова-даследчы инстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1963).
    Навуковыя інтарэсы: метады разліку аптымальных рэжымаў узроўняў грунтавых вод і вільготнасці коранезаселенага пласта глебы; тэхналагічныя схемы комплекснага кіравання водна-паветраным, цеплавым і харчовым рэжымамі меліяраваных зямель; метады аднаўлення забруджаных радыенуклідамі пераўвільготненых зямель і спосабы зніжэння забруджанасці сельскагаспадарчай прадукцыі на гэтых землях.
    6 вынаходніцтваў.
    Месца працы, пасада: Дакудаўскае будаўніча-мантажнае ўпраўленне Салігорскага трэста і Ланьскае міжраённае ўпраўленне асушальна-арашальных сістэм (1958–1960 – майстар, старшы інжынер); Беларускі навукова-даследчы инстытут меліярацыі і лугаводства (1963–1998; малодшы навуковы супрацоўнік, з 1967 – старшы навуковы супрацоўнік,з 1971 – загадчык лабараторыі аграфізікі меліяраваных глеб, з 1976 – мадэлявання і кіравання фактарамі навакольнага асяроддзя, з 1983 – меліярацыі тарфяных глеб, з 1992 – аднаўлення забруджаных радыенуклідамі зямель, з 1996 – меліярацыі і інтэнсіфікацыі земляробства на тарфяных глебах).
    Узнагароды: званне "Заслужаны меліяратар Беларускай ССР "(1980), ордэн Дружбы народаў і інш.
    Памёр 09.04.1998.

        Варыянтная форма
    Afanasik, Grigorij Ivanovič (1935—1998)

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск)
    Афанасик, Григорий Иванович (доктор технических наук ; мелиорация ; 1935—1998) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...