unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Красоўскі, Мікалай Ільіч (кандыдат гістарычных навук ; 1908—1982)

    Нарадзіўся 19.12.1908, г. Полацк, Віцебская вобласць. Гісторык, палітычны і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1973). У гады Вялікай Айчыннай вайны адзін з арганізатараў партызанскага руху.
    Адукацыя: Полацкі педагагічны тэхнікум (1929), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1937).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя вышэйшай школы Беларусі; гісторыя беларускай культуры; гісторыя Вялікай Айчыннай вайны; абарона Брэсцкай крэпасці.
    Месца працы, пасада: Ульская школа сялянскай моладзі (пас. Ула, Віцебская вобласць; з 1929, дырэктар), СШ № 59 г. Полацка (1932–1939, дырэктар), Брэсцкі гарадскі і Брэсцкі абласны камітэты КП(б)Б (сакратар), Бабруйскі абласны камітэт КП(б)Б (сакратар), ЦК КПБ (намеснік начальніка ўпраўлення прапаганды і агітацыі, загадчык аддзела навукі і вышэйшых навучальных устаноў), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай ССР (з 1959, намеснік міністра), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1973, старшы выкладчык кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў).
    Узнагароды: ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, "Знак Почета" (3) і інш.
    Памёр 11.04.1982, пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.

        Варыянтная форма
    Krasoŭski, Mikalaj Il'ič (1908—1982)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Гістарычны факультэт
    Красовский, Николай Ильич (кандидат исторических наук ; 1908—1982) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Высшая школа Советской Белоруссии / Н. И. Красовский. — 2-е издание, переработанное и расширенное. ― Минск, 1972. — Диссертация защищена по опубликованной монографии.
    Грыбаедаў у Брэсце (1813—1816 гг.) / Мікола Красоўскі // Полымя. — 1947. — № 4. — С. 114—121.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Красовский Николай Ильич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 276.
    Красоўскі Мікалай Ільіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 252—253.
    Красоўскі Мікалай Ільіч // Памяць : Полацк. — Мінск, 2002. — С. 787—788.
    Николай Ильич Красовский : [некролог] // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Навуковы камунізм. Эканоміка. Права. — 1982. — № 2. — С. 78.
    Сайт "Вікіпедыя".