unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Магіла, Уладзімір Сцяпанавіч (кандыдат тэхнічных навук ; транспарт ; нар. 1939)

    Нарадзіўся 15.02.1939, пас. Корфаўскі, Хабараўскі раён, Хабараўскі край, Расія. Інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгунак, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Кандыдат тэхнічных навук (1980), дацэнт (1984).
    Адукацыя: Хабараўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (факультэт электрыфікацыі, 1967), Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (аспірантура, 1972).
    Навуковыя інтарэы: электразабеспячэнне чыгунак; распрацоўка метадаў аптымізацыі цягавага электразабеспячэння электрычнага рухомага саставу і электрычных чыгунак; энерга- і рэсурсазберагаючыя тэхналогіі ў сістэмах дарог; электрабяспека.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (з 1972, дацэнт кафедры "Электратэхніка", у 1986–1991 – загадчык кафедры, адначасова ў 1979–1986 – намеснік дэкана электратэхнічнага факультэта, у 1999–2016 – загадчык кафедры "Электрарухомы састаў").
    Узнагароды: нагрудны знак "За отличные успехи в работе в области высшего образования СССР" і інш.

        Варыянтная форма
    Magila, Vladimir Scâpanavič (нар. 1939)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (Гомель). Механічны факультэт
    Могила, Владимир Степанович (кандидат технических наук ; транспорт ; род. 1939) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Расчет и оптимизация параметров устройств компенсации реактивной мощности в тяговых сетях переменного тока : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.22.09 / Могила Владимир Степанович. ― Москва, 1980.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Могила Владимир Степанович // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди / П. С. Грунтов, Г. И. Шевчук, В. И. Горбачев. ― Гомель, 1993. — С. 216.
    Могила Владимир Степанович // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 36—37.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
    Сайт кафедры "Электрарухомы састаў" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
    Электронная бібліятэка БелДУТ.