unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Калер, Уладзілен Лазаравіч (доктар біялагічных навук ; біяхімія ; фізіялогія раслін ; 1925—2017)

    Нарадзіўся 11.11.1925, г. Мсціслаў, Калінінская акруга (сучас. Магілёўская вобласць). Вучоны ў галіне біяхіміі, біяфізікі і фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (кваліфікацыя "Хімік-арганік", 1955).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне механізмаў кіравання біясінтэзам хларафілу ў лісці вышэйшых раслін; стварэнне штучнай глебы на базе іонаабменных матэрыялаў; электракаагуляцыйны спосаб ачысткі сцёкавых вод.
    Месца працы, пасада: Мінскі аўтарамонтны завод (1955–1957, загадчык цэнтральнай завадской лабараторыі); Інстытут біялогіі АН БССР (з 1957, лабараторыя біяфізікі ізатопаў, галоўны інжынер); Інстытут эксперыментальнай батанікі АН БССР (з 1964, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі фізіялагічных асноў мінеральнага харчавання раслін, з 1969 – лабараторыі біяхіміі раслін); Інстытут фізіялогіі і біяфізікі раслін, г. Душанбэ (з 1987); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (з 1994, з 1996 – вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі біяхіміі і біятэхналогіі); Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (1997–2009, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі біяхіміі і біятэхналогіі раслін).
    Узнагароды: медаль "За боевые заслуги".
    Памёр 11.09.2017.

        Варыянтная форма
    Kaler, Uladzіlen Lazaravіč (1925—2017)

        Гл. таксама
    Цэнтральны батанічны сад (Мінск)
    Калер, Владилен Лазаревич (доктор биологических наук ; биохимия ; физиология растений ; 1925—2017) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Механизмы авторегуляции в системе биосинтеза хлорофилла : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 093 / В. Л. Калер. — Минск, 1971.
    Исследование роли протохлорофиллида как предшественника хлорофилла в зеленых листьях : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук / В. Л. Калер. — Минск, 1961.
    Калер Владилен Лазаревич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 839.
    Калер Уладзілен Лазаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 462.
    Владилен Лазаревич Калер : (к 90-летию со дня рождения) / В. Н. Решетников [и др.] // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов / Национальная академия наук Беларуси, Отделение биологических наук [и др.]. ― 2015. ― Вып. 44. ― С. 348―349 : фот.