На главную |
---|
Справка
Пугачэўскі, Аляксандр Віктаравіч (кандыдат біялагічных навук ; лясная гаспадарка ; экалогія ; нар. 1955) |
Нарадзіўся 03.11.1955, г. Дзісна, Мёрскі раён, Віцебская вобласць. Фітацэнолаг, спецыяліст ў галіне лесазнаўства і экалогіі лясных экасістэм. Кандыдат біялагічных навук (1989).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (кваліфікацыя "Інжынер лясной гаспадаркі", 1977), Батанічны інстытут імя У. Л. Камарова АН СССР (аспірантура, спецыяльнасць "Батаніка", 1981).
Навуковыя інтарэсы: экалогія лесу; фітацэналогія; дэндрахраналогія; захаванне біяразнастайнасці; змяненне клімату і лесу; лясны маніторынг; устойлівае кіраванне лясамі; асоба ахоўныя прыродныя тэрыторыі.
3 аўтарскія пасведчанні на вынаходствы.
Месца працы, пасада: Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (1977–1981, кафедра лесаводства); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (з 1982; інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік, з 1989 – навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі біялогіі драўняных раслін, у 1995–2001 – загадчык лабараторыі прадукцыйнасці і ўстойлівасці лясных экасістэм, у 2001–2010 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 2010–2022 – дырэктар, з 2022 – загадчык лабараторыі праблем экалогіі лесу і дэндрахраналогіі). Інфармацыя на 2023.
Варыянтная форма
Pugachevskii, A. V. (нар. 1955) (англійская мова) |
Pugačèŭskі, Alâksandr Vіktaravіč (нар. 1955) |
Гл. таксама
Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск). Дырэктар |
Пугачевский, Александр Викторович (кандидат биологических наук ; лесное хозяйство ; экология ; род. 1955) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анализ структуры и динамики численности ценопопуляций ели в экосистемах южной тайги : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 03.00.05 / Пугачевский Александр Викторович. ― Минск, 1986.
Александр Викторович Пугачевский : (к 60-летию со дня рождения) // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов / Национальная академия наук Беларуси, Отделение биологических наук [и др.]. ― 2015. ― Вып. 44. ― С. 344―347 : портр.
Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. Гісторыя беларускай батанікі ў асобах. Персанальная старонка.
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |