Справка
Нарадзіўся 03.11.1955, г. Дзісна, Мёрскі раён, Віцебская вобласць. Вучоны-фітацэнолаг, спецыяліст ў галіне лесазнаўства і экалогіі лясных экасістэм. Кандыдат біялагічных навук (1989).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (кваліфікацыя "Інжынер лясной гаспадаркі", 1977), Батанічны інстытут імя У. Л. Камарова АН СССР (аспірантура, спецыяльнасць "Батаніка", 1981).
Навуковыя інтарэсы: экалогія лесу; фітацэналогія; дэндрахраналогія; захаванне біяразнастайнасці; змяненне клімату і лесу; лясны маніторынг; устойлівае кіраванне лясамі; асоба ахоўныя прыродныя тэрыторыі.
3 аўтарскія пасведчанні на вынаходствы.
Месца працы, пасада: Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (з 1977, кафедра лесаводства); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (з 1982; з 1995 – загадчык лабараторыі прадукцыйнасці і ўстойлівасці лясных экасістэм, з 2010 – дырэктар). Інфармацыя на 2021.
Варыянтная форма
Pugačèŭskі, Alâksandr Vіktaravіč (нар. 1955) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анализ структуры и динамики численности ценопопуляций ели в экосистемах южной тайги : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 03.00.05 / Пугачевский Александр Викторович. ― Минск, 1986.
Александр Викторович Пугачевский : (к 60-летию со дня рождения) // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов / Национальная академия наук Беларуси, Отделение биологических наук [и др.]. ― 2015. ― Вып. 44. ― С. 344―347 : портр.
Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. История белорусской ботаники в лицах.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.