Справка
Нарадзіўся 01.01.1933, в. Асавец, Мазырскі раён, Гомельская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Кандыдат педагагічных навук (1982), дацэнт (1985).
Адукацыя: Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай (1956), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1979).
Навуковыя інтарэсы: змястоўныя асаблівасці дыферэнцыраванага навучання геаметрыі.
Месца працы, пасада: Мазырскае медыцынскае вучылішча (выкладчык), Мала-Аўцюкоўская сярэдняя школа (Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць, дырэктар), Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна (з 1964, дацэнт кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, у 1981–1999 – дэкан фізіка-матэматычнага факультэта).
Памёр 24.03.2013.
Варыянтная форма
Sudzibor, Rygor Proharavič (1933—2013) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Содержание и структура геометрического материала в курсе математики педагогических факультетов пединститутов : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.02 / Судибор Григорий Прохорович. — Киев, 1982.
Анкета вучонага (без анкеты).
Судибор Григорий Прохорович // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 274.
Судибор Григорий Прохорович / В. В. Пакштайте // Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя І. П. Шамякіна. — 2008. — № 1. — С. 159.
Сайт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя И. П. Шамякіна. Некралог.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.