unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кузьменка, Віктар Дзмітрыевіч (кандыдат тэхнічных навук ; будаўніцтва ; 1954—2017)

    Нарадзіўся 03.07.1954, в. Спярыжжа, Брагінскі раён, Гомельская вобласць. Інжынер-будаўнік, спецыяліст у галіне будаўнічых матэрыялаў і вырабаў, эканаміст. Кандыдат тэхнічных навук (1990).
    Адукацыя: Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, 1980), Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (аспірантура, 1989), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фінансы і крэдыт", 2003).
    Навуковыя інтарэсы: вытворчасць будаўнічых матэрыялаў на аснове неарганічных вяжучых з раней зададзенымі ўласцівасцямі па інтэнсіўнай раздзельнай тэхналогіі з выкарыстаннем адходаў прамысловасці і рэсурсазберажэнне.
    Месца працы, пасада: ТАА "Технократ" (з 1992, навуковы супрацоўнік), АКБ "Белпрамбудбанк" (з 1993, вядучы эканаміст), Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (КРУ РУП, 1997, галоўны кантралёр-рэвізор), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (1980–1986 – сакратар камітэта ЛКСМБ, 1983–1986 – асістэнт кафедры "Будаўнічыя канструкцыі і масты", пасля 1997 – дацэнт кафедры "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт").
    Памёр 00.00.2017.

        Варыянтная форма
    Kuz'menka, Viktar Dzmitryevič (1954—2017)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (Гомель). Факультэт эканомікі і бізнес-тэхналогій
    Кузьменко, Виктор Дмитриевич (кандидат технических наук ; строительство ; 1954—2017) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Наполненный бетон из смеси с повышенным водосодержанием : диссертация … кандидата технических наук : 05.23.05 : защищена 00.00.1990 : утверждена 18.07.1990 / Кузьменко Виктор Дмитриевич. — Москва, 1990.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Кузьменко Виктор Дмитриевич // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди / П. С. Грунтов, Г. И. Шевчук, В. И. Горбачев. ― Гомель, 1993. — С. 206.
    Кузьменко Виктор Дмитриевич // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 31.
    [Соболезнование в связи со смертью] // Вести БелГУТа. — 2017. — 12 января (№ 1).
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.