Справка
Нарадзілася 13.12.1928, с. Дзягцянка, Сасноўскі раён, Тамбоўская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне заатэхніі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1962).
Адукацыя: Маскоўскі пушніна-футравы інстытут (заатэхнічны факультэт, 1950), Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (педагагічны факультэт, 1955), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі (аспірантура, 1961).
Навуковыя інтарэсы: выкарыстанне камбікармоў у жывёлагадоўлі.
Месца працы, пасада: малочны саўгас (г. Уралец, Чэлябінская вобласць; 1950–1954, галоўны заатэхнік), Троіцкі ветэрынарны інстытут (Чэлябінская вобласць; 1955–1956, асістэнт кафедры жывёлагадоўлі), Глазуноўскі сельскагаспадарчы тэхнікум (Арлоўская вобласць; 1956–1958, выкладчык), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі (1961–1963, навуковы супрацоўнік лабараторыі малочнай жывёлагадоўлі), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1962–1968, старшы выкладчык кафедры асноў сельскагаспадарчай вытворчасці).
Варыянтная форма
| Papova, Maryâ Alâkseeŭna (нар. 1928) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Использование карбамида (синтетической мочевины) при выращивании молодняка крупного рогатого скота : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / Попова М. А. ― Москва, 1962.
Анкета вучонага (без анкеты).
Папова Марыя Аляксееўна // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 161—162.