Справка
Нарадзіўся 23.12.1930, с. Цярпенне, Мелітопальскі раён, Запарожская вобласць, Украіна. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1971), дацэнт (1974).
Адукацыя: Чаркаскі педагагічны інстытут (1953), Дзяржаўны цэнтральны ордэна Леніна інстытут фізічнай культуры (аспірантура, 1971).
Навуковыя інтарэсы: развіццё скорасна-сілавых якасцей у жанчын з слабай фізічнай падрыхтаванасцю; фізічнае выхаванне студэнтаў.
Месца працы, пасада: Кіраваградскае педагагічнае вучылішча (1953–1956, намеснік дырэктара), Мелітопальскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1956–1970, выкладчык кафедры фізічнага выхавання, з 1965 – загадчык кафедры), Калінінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (1972–1975, дацэнт, загадчык кафедры фізічнага выхавання), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1975–1977, дацэнт кафедры лёгкай атлетыкі і лыжнага спорту).
Варыянтная форма
Panin, Anatol' Ivanavič (нар. 1930) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Воспитание двигательных качеств у студенток, не имеющих достаточной физической подготовки и спортивных навыков : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 734 / Панин А. И. — Москва, 1971.
Анкета вучонага (без анкеты).
Панін Анатоль Іванавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 161.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.