![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Карамышаў, Анатолій Сяргеевіч (кандыдат тэхнічных навук ; будаўніцтва ; нар. 1932) |
Нарадзіўся 27.05.1932, в. Панфілава, Крапівінскі раён, Кемераўская вобласць, Расія. Інжынер-гідрабудаўнік. Кандыдат тэхнічных навук (1977).
Адукацыя: Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут (спецыяльнасць "Гідратэхнічнае будаўніцтва рачных збудаванняў і гідраэлектрастанцый", 1956).
Навуковыя інтарэсы: інжынерна-будаўнічыя ўласцівасці намыўных грунтоў; навукова-практычныя асновы праектавання і будаўніцтва на вялікіх забалочаных пойменных тэрыторыях Беларусі; кантэйнерная пнеўматранспартная сістэма транспартыроўкі інертных будаўнічых матэрыялаў.
Месца працы, пасада: будаўнічы трэст "Сталинск-Промстрой" (г. Новакузнецк, 1956), інстытут "Сибирский промстройпроект" (1956–1961), інстытут "Гомельгражданпраект" (1961–1996, у 1963–1992 – дырэктар, з 1992 – намеснік дырэктара па агульных пытаннях, камерцыйных і знешнеэканамічных сувязях), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (прафесар кафедры "Архітэктура прамысловых і грамадзянскіх збудаванняў").
Узнагароды: званне "Заслужаны будаўнік Беларускай ССР" (1972), ордэн "Знак Почета" (1971), прэмія Савета Міністраў Беларускай ССР (1984) і інш.
Варыянтная форма
Karamyšaŭ, Anatolij Sârgeevič (нар. 1932) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Особенности использования пойменно-намывных оснований Белорусского Полесья для жилищно-гражданского строительства : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.23.02 / Карамышев Анатолий Сергеевич. ― Москва, 1977.
Анкета вучонага (без анкеты).
Карамышев Анатолий Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии : биографический справочник. — Минск, 1991. — С. 48.
Карамышев Анатолий Сергеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Строители Беларуси. — Минск, 2013. — С. 66—67.
Карамышев Анатолий Сергеевич // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 28.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |