На главную |
---|
Справка
Кастрама, Гертруда Фрыдрыхаўна (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; раслінаводства ; нар. 1937) |
Нарадзілася 00.00.1937. Спецыяліст у галіне тэхналогіі вырошчвання агароднінных культур у закрытым грунце. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1970).
Адукацыя: Пермскі сельскагаспадарчы інстытут (1959), Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (Самахвалавічы, Мінскі раён; аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка інтэнсіўных культуразваротаў для цяплічных камбінатаў Беларусі, якія забяспечваюць атрыманне высокіх ураджаяў агародніны ў зімовых і вясновых плёначных цяпліцах; сістэма харчавання агароднінных культур ва ўмовах ахаванага грунту; даследаванні па ўжыванні верхавога торфу і розных субстратаў у ахаваным грунце.
Месца працы, пасада: сярэднія школы (Казахстан; да 1961 – выкладчык раслінаводства); Пермскі сельскагаспадарчы інстытут (1961–1964, старшы лабарант); Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (1964–1990, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела агратэхнікі і механізацыі, старшы навуковы супрацоўнік); Беларускі навукова-даследчы інстытут агародніцтва (Самахвалавічы, Мінскі раён; з 1990 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі закрытага грунту).
Варыянтная форма
Kastrama, Gertruda Frydryhaŭna (нар. 1937) |
Гл. таксама
Інстытут агародніцтва (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён) |
Кострома, Гертруда Фридриховна (кандидат сельскохозяйственных наук ; растениеводство ; род. 1937) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Способы возделывания белокочанной капусты на торфяно-болотной почве : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.06 / Кострома Гертруда Фридриховна. — Пушкин ; Ленинград, 1973.
Кострома Гертруда Фридриховна // Летопись овощеводства в Беларуси. — Минск, 2010. — С. 112.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |