unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Забара, Юрый Міхайлавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; раслінаводства ; нар. 1941)

    Нарадзіўся 28.02.1941, с. Гранітнае, Няміраўскі раён, Вінніцкі раён, Украіна. Аграном, вучоны ў галіне тэхналогій вырошчвання агароднінных культур і гербалогіі. Доктар сельскагаспадарчых навук (2008), дацэнт.
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Плодаагародніцтва і вінаградарства", 1969).
    Навуковыя інтарэсы: тэхналогіі вырошчвання і ўборкі асноўных агароднінных культур, якія ўключаюць: чаргаванне іх у агароднінакармавых севазваротах; сістэму апрацоўкі глебы, прымяненне гербіцыдаў і рэгулятараў росту; рэжым арашэння агурка; канвеер вытворчасці розных відаў капусты і гароху агародніннага; уплыў комплексу агратэхнічных прыёмаў на якасць і захаванасць агародніннай прадукцыі; насенняводства капусты белакачаннай у адкрытым грунце і плёнкавых цяпліцах.
    Аўтарскія пасведчанні.
    Месца працы, пасада: Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (з 1972, старшы інспектар аддзела прапаганды і патэнтнай службы); Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (1973–1990;з 1986 – в. а. загадчыка аддзела тэхналогіі вырошчвання агароднінных культур, з 1988 – загадчык аддзела тэхналогіі вытворчасці холадаўстойлівых агароднінных культур); ); Інстытут агародніцтва НАН Беларусі (з 1990; загадчык аддзела тэхналогіі вытворчасці холадаўстойлівых агароднінных культур, з 1993 – загадчык лабараторыі барацьбы з пустазеллем, з 1995 – загадчык лабараторыі капусных агароднінных культур, з 2012 – галоўны навуковы супрацоўнік).

        Варыянтная форма
    Zabara, Ûryj Mіhajlavіč (нар. 1941)

        Гл. таксама
    Інстытут агародніцтва (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён)
    Забара, Юрий Михайлович (доктор сельскохозяйственных наук ; растениеводство ; род. 1941) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Научное обоснование системы применения гербицидов и других агротехнических приемов в интенсивных технологиях возделывания овощных культур : диссертация ... доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.06 ; 06.01.01 : защищена 07.07.2008 : утверждена 24.12.2008 / Забара Юрий Михайлович. ― Поселок Самохваловичи, Минский район, 2008.
    Юрий Михайлович Забара : (к 75-летию со дня рождения) // Земледелие и защита растений. — 2016. — № 2. — С. 54.
    Забара Юрий Михайлович // Летопись овощеводства в Беларуси. — Минск, 2010. — С. 102.